Пытанні для самакантролю па тэме "Паўстанне 1863 - 1864 гг."
Урок гісторыі Беларусі ў 8 “Б” класе
Тэма : Паўстанне 1863-1864 г.г.
Пытанні і заданні для самакантролю:
Група А
1.Назва газеты, якая выпускалася
К.Каліноўскім
А) “газета Гродзеньска”
Б) “Мужыцкая праўда”
В) “Минский листок”
2.Псеўданім, якім карыстаўся К.Каліноўскі
А) Мацей Бурачок;
Б) Янка Лучына;
В) Яська – гаспадар з-пад Вільні;
3.Чырвоная плынь на чале з Каліноўскім выступала за
А) сялянскую (народную) рэвалюцыю ;
Б) аднаўленне Рэчы Пасалітай у межах 1772 года;
В) далучэнне Беларусі да Польшчы;
4. Суаднясіце імёны гістарычных дзеячаў і іх характарыстыкі
1. Рамуальд Траўгут А) удзельнік
паўстання, аўтар карціны “На этапе”
2.
Міхаіл Мураўёў Б)
кіраўнік паўстанцкага атрада на
Брэстчыне
3.
Казімір
Альхімовіч В) Віленскі
генерал-губернатар
4. Валерый Урублеўскі Г) выдаваў
“Мужыцкую праўду”
5.Пералічыце прычыны няўдачы паўстання 1863 – 1864 г.г.
Група Б
6.Параўнайце
погляды “белых” і “чырвоных”: што ў іх агульнага, а што прынцыпова рознага ?
7.Растлумачце
чаму сяляне складалі толькі 18 % ад удзельнікаў
паўстання ў Беларусі.
8.У
чым заключаецца сэнс выказвання К.
Каліноўскага: “….не народ зроблены для ўрада , а ўрад для
народа” ?
Група С
9. Ахарактарызуйце ідэю, якая адлюстравана ў перадсмяротных словах
К.Каліноўскага
: “У нас няма дваран – усе роўныя !”
10.Вызначце ў чым заключалася трагічнасць становішча К.Каліноўскага.
11. Сфармулюйце , у чым
заключаецца духоўны запавет К.Каліноўскага,
і
вызначце яго актуальнасць для
сучаснасці.
12. Прывядзіце аргументы, якія пацвярджаюць, або абвяргаюць меркаванне,
што
К.Каліноўскі з’яўляецца
нацыянальным героем Беларусі.
Комментарии
Отправить комментарий